События

Живая библиотека в Минске

 

1 июня 2019 г. в Минске в рамках феста “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” пройдет «Живая библиотека»

 

Живая библиотека в Минске

 

Друзья, 1 июня (суббота) я снова буду «Книгой» в «Живой Библиотеке», на этот раз в Минске. Мероприятие пройдет в рамках феста “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” в пространстве ОК16 (ул. Октябрьская, 16).

В общем, кому интересно, можно прийти и задать вопросы, пообщаться с людьми-книгами, которых будет целых 30 человек, каждый со своей историей! Я, конечно, буду рассказывать о путешествиях и фотографии. Но будут книги, например, и с таким содержанием: Квир, Жизнь с психиатрическим диагнозом в Беларуси, Секс-тренерка, Удочеренная, Теолог, Наркозависимый в ремиссии, У моей дочери аутизм, Госпожа, Жизнь с обсессивно-компульсивным расстройством и тд. Так что будет интересно! Библиотека будет работать с 14:00 да 19:00, а я буду на ней книгой с 14:40 по15:05 и с 16-25 по 18-10.

 

Информация от организаторов:

Лета – час прымаць новыя выклікі. Першага чэрвеня ў межах Фэсту “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” пройдзе Жывая Бібліятэка.

На ёй можна будзе пазнаёміцца з новымі людзьмі, атрымаць ежу для разважанняў, навучыцца прымаць і разумець, проста паразмаўляць і паслухаць ці, можа, знайсці людзей, падобных да сябе…

Падчас Жывой Бібліятэкі вы паразмаўляеце з Кнігамі – людзьмі, якія маюць спецыфічную прафесію, незвычайны досвед, нязвыклы для большасці светапогляд ці занятак. Часта ў дачыненні да Жывых Кніг існуюць стэрэатыпы ў грамадстве, а самі Кнігі прадстаўляюць стыгматызаваныя сацыяльныя групы.

Адкрыць для сябе новыя бакі жыцця, навучыцца крытычна ставіцца да таго, што адбываецца, мець адвагу быць шчырым да іншых людзей і паважаць іх – ці здольныя вы пераадолець гэтую дыстанцыю?

Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю да 20:00 31 траўня па спасылцы http://bit.ly/2XPSRFD ці ў форме ніжэй. Усе зарэгістраваныя чытачы атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.

Чакаем вас і вашых сяброў на Жывой Бібліятэцы

Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library ў межах фэсту “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” і Тыдня даступнасці, ініцыяванага Офісам па правах людзей з інваліднасцю.

*Прастора даступная для людзей у вазку.

Мероприятие в фейсбуке: https://www.facebook.com/events/650540135359469/

На сайте: https://humanlibrary.by/event/zhyvaya-bibliyateka-u-minsku-3/

 

 

“Кілямэтр грамадзкай актыўнасьці” – фэст для тых, хто ўмее пераадольваць дыстанцыі

1 чэрвеня прастора ОК16 (Менск, вул. Кастрычніцкая, 16) адчыніць свае дзьверы для “Кілямэтра грамадзкай актыўнасьці”. На фэсьце ты пазнаёмішся з беларускімі грамадзкімі арганізацыямі і актывістамі.

З 13:00 да 20:00 на адкрытай пляцоўцы і ў залях ОК 16 будуць праходзіць лекцыі, майстар-клясы, дыскусіі ад розных арганізацыяў і экспэртаў на тэмы экалёгіі, гендэру, сьмяротнага пакараньня, правоў чалавека, мовы і культуры.

Падчас фэсту будзе дзейнічаць Free Market і Жывая Бібліятэка. Гасьцям імпрэзы прапануецца паўдзельнічаць у захапляльным квэсьце.

Напрыканцы ўдзельнікаў і гасьцей фэсту чакае музычны выступ беларускага гурта “AKUTЕ”

Вконтакте: https://vk.com/kilametar

 

ПОЎНАЯ ПРАГРАМА КІЛЯМЭТРА ГРАМАДЗКАЙ АКТЫЎНАСЬЦІ