События

Живая Библиотека

В воскресенье 27 августа я буду «Живой книгой»  в «Живой библиотеке». Буду общаться с читателями….

Library

Информация:

Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншым у Гомелі!

Калi: 27 жніўня, 13.00 – 17.00
Дзе: Прастора «Green Loft», пл. Ленiна 1 , Гомель

Навакольны свет змяняецца куды хутчэй, чым можна ўявіць, але ці можа пры гэтым чалавек заставацца нязменным? Як паказвае практыка, не толькі ня можа, але і не павінен. Бо са з’яўленнем і развіццём наваколля пачалі з’яўляцца і людзі, чые думкі і лад жыцця выходзяць са звыклых нам межаў. Людзі часам стараюцца не стасавацца з людзьмі выходзячымі з шаблонаў, Іншымі. Гэта і перашкаджае развіццю нашага грамадства. А перашкоды варта разбураць, як і стэрыатыпы, на якіх яны будуюцца.

Менавіта з гэтай мэтай адбудзецца Жывая Бібліятэка ў Гомелі! На ей вы зможаце пазнаёміцца з “кнігамі”, якія б ніколі не ўбачылі на кніжных палічках – з Жывымі Кнігамі! У іх няма цэнзуры ці рэдактараў, яны такія, якія ёсць. Аб іх ходзіць не адзін дзясятак стэрыатыпаў, з якім варта змагацца. І непасрэдна з гэтай мэтай такія людзі і сталі “кнігамі”: каб адказаць на вашыя пытанні, а недзе і дапамагчы ўласным досведам.
Калі Вы вырашылі, што ад межаў, пабудаваных часам, трэба пазбаўляцца: чакаем Вас на Жывой Бібліятэцы ў Гомелі!

А разам з намі вас будуць чакаць наступныя Жывыя Кнігі:
— Фатограф і вандроўнік
— Рок-бард, паэт
— Футбольны фанат
— Сучасны язычнік
— Hand-made творчасць
— Псіхолаг

Ссылка на группу Вконтакте и Фейсбуке

Humanlibrary